Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

23 февраля 2021
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Размаўляй са мной па-беларуску!

Размаўляй са мной па-беларуску!

­“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. І неад’емная частка яе — родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

У межах Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, ў бібліятэках установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Бабруйска” адбыўся цыкл мерапрыемстваў і бібліятэчных выставак “Размаўляй са мной па-беларуску!”.

Амаль, у кожнай бібліятэцы г.Бабруйска гучала беларуская мова, для дзяцей былі праведзены: бібліятэчная сустрэча “Паўгадзіны з роднай мовай” (ГБ №7 імя А.А.Шагенцукава), свята «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!” (ГБ №4 імя Б.М.Мікуліча), краязнаўчая гадзіна “Бабруйшчына літаратурная” (ЦДБ імя А.П.Гайдара). Прапануем вашай увазе прэзентацыю “Бабруйшчына літаратурная”, у якой ідзе гаворка пра нашых выдатных землякоў В.І.Дуніна-Марцінкевіча, М.Аўрамчыка, І.Шчаглову, С.Басуматраву і інш., якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню роднаму беларускаму слову.

Для вучняў 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Роднаму слову прызнанне ў любові”.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб доўгім і складаным шляху развіцця беларускай мовы. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс “Адгадай казку” і даведалася, хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі, конкурс “Прыказкі і прымаўкі”. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”. Свята атрымалася не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

А для ўсіх наведвальнікаў ДБ №6 імя М.Астроўскага было прапанавана гульнёвае падарожжа “Фальклорная мазаіка”, якое дапамагло замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прыказках і прымаўках, загадках, казках. Дзеці і дарослыя з захапленнем гулялі ў літаратурнае даміно “Залацінкі народнай мудрасці”. Арганізаваная бібліятэкарамі выстава-віктарына “Пазнай пісьменніка па партрэту” дала магчымасць успомніць творы беларускіх класікаў.

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 правялі гадзіну беларусазнаўства “Родная мова – крыніца празрыстая”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад мілагучнасці роднай мовы, слухаючы вершы і аўтарскія песні ў выкананні навучэнца 2 курса Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага коледжа Ляпко Ц.А.

Для навучэнцаў 6 “А” класа ДУА “Гімназія №3 г.Бабруйска” бібліятэкары гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна арганізавалі гульню-віктарыну “Любі, шануй і ведай роднае слова”. Пасля невялікай размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, этапаў развіцця беларускай мовы і неабходнасці захавання яе сёння, пачалася гульнёвая частка мерапрыемства. Дзеці змаглі не толькі прадэмастраваць цудоўныя веды беларускай мовы, але і пашырыць іх, прыняўшы ўдзел у конкурсах: “Як гэта гучыць па-беларуску?”, “Паэтычны батл”, “Інтэлектуальная азбука”, “Роднай мовы пералівы”, “Маё любімае слова на роднай мове”.

Быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і моўны турнір “Знаўцы роднай мовы”, які адбыўся ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Е.Полацкай. Вучні 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў. Трэба было перакласці словы на родную мову, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі і інш. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі, а пераможцы – памятныя медалі.

У кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт.

Усе мерапрыемствы бібліятэк УК “ЦБС г.Бабруйска” знайшлі адлюстраванне на сайце bobruisk-library.by.

­

Бобруйский городской исполнительный комитет




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.