
У фае установы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” пачалася работа выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” сумесна з Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Свой шлях яна пачала ў ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска”. Першымі наведвальнікамі нашай выставы былі вайскоўцы 147-га зенітнага ракетнага полка.
27 лютага адбылася прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” для навучэнцаў 6-х класаў ДУА “Гімназія №2 г. Бабруйска”.
Прэзентацыю адкрыў настаяцель храма “Целительница”г. Бабруйска іераманах Андрэй які благаславіў выставу. А экскурсію па праваславным выявам, правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска” Ракушэва Наталля Іванаўна.
Наталля Іванаўна распавяла дзецям, што адбывалася ў 16-19 стагоддзях, якія былі храмы на тэрыторыі горада і што ў іх захоўвалася. Пра цяжкія становішча Савецкага часу. Вялікім выпрабаваннем для беларускага народа - гады Вялікай Айчыннай вайны і у гэтыя часы ў Бабруйску адкрыліся некалькі храмаў. Гісторыю і развіццё Бабруйскай епархіі, якая прайшла праз шмат гадоў і цяпер захоўвае сваю традыцыю.


Своеасаблівы ўрок маральнасці і духоўнасці атрымалі навучэнцы гімназіі. У завяршэнні экскурсіі Наталля Іванаўна хлопцам і дзяўчатам задала пытанні, і пацікавілась што ім больш за ўсё запомнілася. Калі у дзяцей спыталі ці наведываюць яны храмы, яны адказалі: “Так, разам з бацькамі”.
Гісторыя епархіі складаецца не толькі з дат і імён, яна застаецца ў жыцці храмаў, якія напаўняюць духоўным жыццём наш горад.
З выставай “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі” вы маеце магчымасць пазнаёміцца на працягу сакавіка.










Метадыст па працы з дзецьмі УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” - Ірына Сакалоўская