У аснове спектакля «Шлях да шчасця» ляжыць пьеса-казка беларускага пісьменніка XX стагоддзя Алеся Гаруна “Хлопчык у лесе”. Спектакль з сапраўднымі цудамі, якія адбываюцца сваечасова на русальны тыдзень, закліканы пазнаёміць дзетак і іх бацькоў з аўтэнтычнай гісторыяй нашага краю.
Пастаноўка “Шлях да шчасця” - пaэтычнaя гicтopыя пpыгoд мaлoгa вяcкoвaгa хлoпчыкa, якi зaблyкаў у цёмным, cтpaшным лece, тpaпiў y цapcтвa мaгyтнaгa чapaўнiкa i выpaтaвaў зaпaлoнeныx iм багінь. Як і ў большасці казак, дабро перамагае зло, хлопчык знаходзіць сваю маці і разумее, што шлях да шчасця ляжыць праз сувязь беларусаў з роднай зямлёй, яе мовай, традыцыямі і культурай.
Прэм'ера спектакля адбудзецца 3 мая 18:00 ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна - Марцінкевіча (г.Бабруйск).
Выканаўцы – вучні тэатральнага адзялення дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага г.Бабруйска”
Бобруйский городской исполнительный комитет