Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)

26 марта 2019
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

«Сацыяльнае партнёрства як сучаснае накіраванне развіцця бібліятэк»

«Сацыяльнае партнёрства як сучаснае накіраванне развіцця бібліятэк»

­Пад такой назвай 21 сакавіка на базе гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай  адбыўся семінар-практыкум, на якім былі разгледжаны прывабныя і перспектыўныя формы ўзаемадзеяння бібліятэк з зацікаўленымі ўстановамі і арганізацыямі. Усе бібліятэкі прадставілі свой вопыт супрацоўніцтва. Таксама, у праграме семінара была разгледжана актуальная тэма «Замежная бязвыплатная дапамога: шляхі яе атрымання і выкарыстанне». Пасля прысутнічыя мелі магчымасць паглядзець на вопыт сацыяльнага партнёрства ГБ №8 імя Е. Полацкай і Місіянерскага аддзела Бабруйскай епархіі.

У межах святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай пры падтрымцы і арганізацыі Місіянерскага аддзела Бабруйскай епархіі адбылася літаратурная сустрэча «Свет пад кніжнай вокладкай­».

На сустрэчу ў бібліятэку завіталі: першы намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, аўтар шматлікіх публіцыстычных матэрыялаў і артыкулаў, дзіцячых кніг  Алена Анатольеўна Стэльмах і пісьменнік, гісторык, доктар гістарычных навук, юрыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы прафесар, аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій, лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне»Анатоль Васільевіч Шаркоў.

Кніжныя творцы, пісьменнікі  пазнаёмілі чытачоў бібліятэкі  і вучняў 4 «В» класса ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска»са сваёй творчасцю. Стэльмах Алена Анатольеўна прэзентавала свае дзіцячыя кнігі, расказала пра творчую групу з дочкамі і ўнучкамі - Ева НЭММ. Самым цікаўным рабятам, якія адказалі на яе пытанні пра Францыска Скарыну, падаравала закладкі, а дзяўчынцы, Валерыі Скуратавай, якая зрабіла малюнак да кнігі Алены Анатольеўны і прачытала верш, аўтар падаравала сваю кнігу «Дуб і крумкач».

Шаркоў Анатоль Васільевіч расказаў прысутным пра сваю працу над навуковымі работамі і кнігамі, асаблівую ўвагу звярнуў на кнігу-памяць «Жить и помнить»”, за якую разам з сааўтарам Харашэвіч А. І. стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне». Анатоль Васільевіч падзяліўся планамі на будучыню і падараваў кнігу бібліятэцы.

Літаратурная сустрэча прайшла творча, цікава. Усе прысутныя на мерапрыемстве атрымалі задавальненне і набылі кнігі пісьменнікаў з іх аўтографамі.

­

Бобруйский городской исполнительный комитет­




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.
Ответственные за работу с сайтом: УКИП «Информационное агентство «Бобруйск Медиа»
Техническое обслуживание сайта: Общество с ограниченной ответственностью «Белорусские облачные технологии»