Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)

05 февраля 2019
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Беларусь: скрозь прызму стагоддзя. У Бабруйску ўрачыста адзначылі векавы юбілей утварэння БССР

Беларусь: скрозь прызму стагоддзя. У Бабруйску ўрачыста адзначылі векавы юбілей утварэння БССР

­Як пачалося ў першыя дні новага года, так і крочыць па гарадах і вёсках суверэннай Беларусі свята, што сведчыць аб стогадовым шэсці нашай краіны па шляху дзяржаўнасці, незалежнасці і гарманічнага развіцця. Пачаткам жа ўсяго гэтага стала ўтварэнне 1 студзеня 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Этапы станаўлення, адстойвання ў барацьбе, адраджэння  і яе росквіту ўдала былі паказаны на сцэне тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча сродкамі кіно, дэкламацыі, вакальнага мастацтва і харэаграфіі лепшых калектываў самадзейнасці нашага горада на Бярэзіне.  Найбольш таленавітыя і яскравыя выканаўцы пелі і танчылі ў гэты вечар для лепшых працаўнікоў і іх папярэднікаў-ветэранаў.

­­

З рук старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандра Віктаравіча Студнева юбілейныя медалі атрымалі  Віктар Паўлавіч Алімбачкаў, у бытнасць якога кіраўніком горада Бабруйск упрыгожыў свой флаг ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Станіслаў Сцяпанавіч Румянцаў, які камандаваў войскамі 5-й гвардзейскай танкавай арміі, што дыслакавалася ў нашым горадзе  і рэгіёне; Анатоль Анатольевіч Сінкавец, які доўгі час узнімаў культурны ўзровень Магілёўшчыны, а заслужаным дзеячом культуры стаў у горадзе на Бярэзіне; Ніна Міхайлаўна Старадубцава – выдатнік адукацыі Беларусі, надаўшая станоўчую дынаміку навучанню і выхаванню ў бабруйскіх школах; Галіна Радывонаўна Малікава, што шмат гадоў аддала савецкай і дзяржаўнай працы ў Першамайскім раёне і нашым горадзе ў цэлым; Васіль Васільевіч Каровін, пры якім ААТ «ТАіМ» дзякуючы яго кіраўніцтву набыло статус перадавога машынабудаўнічага прадпрыемства; Леакадзія Станіславаўна Патаповіч, гэтулькі асабіста зрабіўшая для далейшага развіцця аховы здароўя бабруйчан; Міхаіл Сяргеевіч Кузьміч – сапраўдная легенда камсамола Беларусі і гарбарнай вытворчасці не толькі Бабруйска.

І зноў на сцэне тэатра імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча лепшыя людзі нашага горада. Ад імя гарадскога Савета дэпутатаў яго старшыня Міхаіл Віктаравіч Жалудоў ўручае ганаровыя граматы заслужанаму артысту Беларусі Аляксандру Аляксандравічу Парфяновічу, заслужанаму трэнеру рэспублікі Анатолю Пятровічу Буеўскаму, заслужанаму вынаходніку СССР Леаніду Аронавічу Рубінштэйну. Эстафету ўслаўлення бабруйчан, што прынеслі сваю працу і жыццё на карысць роднай краіны, падхопліваюць кіраўнікі адміністрацый Ленінскага і Першамайскага раёнаў Аляксандр Мікалаевіч Лісоўскі і Юрый Станіслававіч Хілінскі. Яны ўзнагароджваюць ганаровымі граматамі Яўгена Паўлавіча Новікава і Эдуарда Сямёнавіча Бузака, Уладзіміра Мітрафанавіча Аўчынніка і Валерыя Пятровіча Бусла, Ігара Уладзіміравіча Казлоўскага і Генадзя Міхайлавіча Лазаковіча… Несціханыя апладысменты іх калег, сяброў і родзічаў, што таксама не шкадавалі сіл і сёння накіроўваюць іх на росквіт горада, усёй краіны, завяршаюць урачыстасць прызнання заслуг і ўшанавання іх носьбітаў. Але свята працягваецца­, у гонар людзей працы, сапраўдных патрыётаў Беларусі гучаць песні, выконваюцца танцы лепшымі – узорнымі, заслужанымі, народнымі – калектывамі і вакалістамі.

­­Вельмі спадзяюся, што настрой, атрыманы ў святочнай зале з нагоды юбілею папярэдніцы сённяшняй Рэспублікі Белпрусь, знойдзе працяг у добрых справах на заводах і фабрыках, ва ўсіх працоўных калектывах і  калектывах навучэнцаў і вайскоўцаў, арганізацыях моладзі і ветэранаў. Не за гарамі ж круглая дата і ў навейшай гісторыі нашай краіны – 30-годдзе Рэспублікі Беларусь. ­

­­

По материалам БЖ­




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.
Ответственные за работу с сайтом: УКИП «Информационное агентство «Бобруйск Медиа»
Техническое обслуживание сайта: Общество с ограниченной ответственностью «Белорусские облачные технологии»