У гэтым годзе Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. Беларускі пясняр нарадзіўся 7 ліпеня, на Купалле, калі прадстаўнікі славянскіх народаў выходзяць шукаць таямнічую папараць-кветку. Кожны год адбываюцца Купалаўскія чытанні, якія прысвечаны Янку Купалу – паэту, драматургу, які пакінуў багатую і бясцэнную спадчыну. Гэту важную падзею не змаглі абыйсці і бібліятэкі УК «ЦБС г. Бабруйска». З 5 па 12 ліпеня 2017 года ў бібліятэках горада праходзіў Тыдзень купалаўскіх чытанняў «Душой і сэрцам служыў Беларусі».
Менавіта 6 і 7 ліпеня ў сценах ДБ№6 імя М.Астроўскага бібліятэкі адбылася літаратурна-паэтычная акцыя «Нам словы Купалы з маленства знаёмы». Увазе чытачоў была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Сцяжынкамі Янкі Купалы», на якой прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы. Маленькія чытачы таксама змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны, таму як супрацоўнікі бібліятэкі чыталі ім вершы Янкі Купалы ўслых, абмяркоўвалі іх. Вельмі прыемна было адчуваць, што дарослыя і дзеці шануюць беларускую мову, яна натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.
У дзень нараджэння паэта Янкі КупалыГБ № 8 імя Е.Полацкай сустракала сваіх чытачоў святочным настроем: у бібліятэцы гучалі песні і вершы паэта ў выкананні беларускіх артыстаў, а таксама творы іншых беларускіх аўтараў, прысвечаныя народнаму песняру. На працягу дня каля выстаўкі-постэр «Купала і Колас, вы нас гадавалі» праводзіліся невялікія агляды жыцця і творчасці Янкі Купалы, звярталася ўвага чытачоў на лепшыя ўзоры паэзіі. Цікавасць праяўлялі карыстальнікі бібіліятэкі да драматургічных твораў: асаблівы інтарэс вызвалі сучасныя сцэнічныя ўвасабленні ў Купалаўскім тэатры п’ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і «Тутэйшыя», зробленыя мастацкім кіраўніком тэатра М. Пінігіным. У гэты дзень чытачы даведаліся, як нашы сучаснікі ў розных краінах свету ўшаноўваюць памяць Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
У ЦДБ імя А. П. Гайдара на працягу тыдня была аформлена выстава-прысвячэнне «Гордасць зямлі беларускай» і праходзіла акцыя «Як музыка, як песня ветру …», падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць школьны лагер ДУА «СШ №2 г. Бабруйска», прадставілі выразнае чытанне вершаў вялікага беларускага класіка. Пры ўдзеле ў літаратурнай віктарыне «Што я ведаю пра Купалу? » карыстальнікі бібліятэкі паказалі высокі ўзровень ведаў пра жыццё і творчасць знакамітага паэта.
У рамках літаратурнай гасцёўні «Бобруйский почерк» пры ЦГБ імя М. Горкага праведзены літаратурны партрэт «Вялікае сэрца вялікага паэта», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы, паэты ўзгадалі біяграфію юбіляра, Вера Бенедзіктава і Іна Шчаглова прачыталі свае вершы-прысвячэнні. Гучалі прыгожыя купалаўскія вершы і песні на словы Янкі Купалы, якія не могуць не крануць сэрца кожнага беларуса: «Мая малітва», «Явар і каліна» і іншыя. Дарэчы, Янка Купала працаваў некаторы час бібліятэкарам у Вільні і меў багатую ўласную бібліятэку.
У ГБ № 12 адбыўся вусны часопіс «І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…». Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй паэта, узгадала яго спадчыну. Дзеці чыталі любімыя вершы, слухалі і спявалі песні, створаныя на словы Я.Купалы.
У рамках акцыі «Час чытаць на роднай мове» чытачы ГБ імя А.С. Пушкіна малі магчымасць пачуць радкі са зборнікў «Мая малітва» і «Спадчына», а таксама і самі пачытаць вершы паэта. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы. Абанемент ўпрыгожыла кніжная выстава ў нацыянальным беларускім стылі «Янкаў вянок». Для ўсіх прысутных была падрыхтаваны відэаэкскурс «З кутка жаданняў», гучалі песні напісаныя на вершы Янкі Купалы, а знаёмыя з дзяцінства радкі і мелодыі падарылі ўсім прысутным пазітыўны настрой.
Бобруйский городской исполнительный комитет