Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)

30 июня 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Знакамітыя бабруйчане: Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч

Знакамітыя бабруйчане: Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч – беларускi пiсьменнiк, драматург i тэатральны дзеяч (псеўданiм Навум Прыгаворка) нарадзiўся 4 лютага 1808 г. у былым фальварку Панюшкавiчы Бабруйскага павета.

Дзіцячыя гады В. Дуніна-Марцінкевіча прайшлі ў Бабруйску. У 1824 г. ён скончыў павятовае вучылiшча, потым вучыўся ў Пецярбургскiм унiверсiтэце. З 1828 г. працаваў каморнiкам Мiнскага павятовага межавага суда, перакладчыкам каталiцкай духоўнай кансiсторыi. У 1840 г. пакiнуў службу, набыў маёнтак Люцынка каля Iвянца, дзе i пасялiўся. Сям’я Дунiна-Марцiнкевiча ўдзельнiчала ў паўстаннi 1863-1864 гадоў, за што з кастрычнiка 1864 г. да снежня 1865 г. пiсьменнiк быў зняволены ў мiнскую турму. Лiтаратурную дзейнасць пачаў у 1840-я гады. Талент В. І. Дунiна-Марцiнкевiча быў рознабаковы: пiсаў на беларускай i польскай мовах драмы, вершаваныя аповесцi, апавяданнi, вершы. Пачаў з лiбрэта аперэт “Рэкруцкi яўрэйскi набор”, “Спаборнiцтва музыкаў”, “Чарадзейная вада”, якiя, на жаль, не захавалiся. Першы друкаваны твор – камiчная опера “Сялянка” (“Iдылiя”). Для пастаноўкi сваiх твораў пiсьменнiк арганiзаваў трупу, у якой удзельнiчала больш за 20 чалавек, у тым лiку члены яго сям’i, суседзi, знаёмыя, хор сялян з вёскi Люцынка. В. I. Дунiн-Марцiнкевiч быў пастаноўшчыкам спектакля “Сялянка” i выканаўцам ролi Навума Прыгаворкi, ён паказаў яркi акцёрскi талент. Тэатр В. I. Дунiна-Марцiнкевiча – гэта першы беларускi нацыянальны тэатр сучаснага тыпу, якi вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацыянальную свядомасць гледачоў. Пасля прэм’еры “Сялянкi” дзейн­асць трупы была забаронена ўладальнiкамi, i да 1856 г. тэатр працаваў фактычна нелегальна.

У 1850-я гады пiсьменнiк распрацаваў новыя жанравыя формы – вершаванае апавяданне i аповесць, баладу. Да iх лiку адносяцца: “Вечарнiцы”, “Гапон”, “Купала”, “Шчароўскiя дажынкi”, “Травiца брат-сястрыца” i “Былiцы, расказы Навума”. У iх пiсьменнiк паэтызуе земляробчую працу, узвышае чалавека з народа, што сведчыць пра дэмакратызм яго эстэтычных поглядаў. Яго пяру належаць творы: “Благаславёная сям’я”, “Славяне ў ХІХ стагоддзi”, “Халiмон на каранацыi”, “Люцынка, альбо Шведы на Лiтве”. У камедыi “Пiнская шляхта” выкрываў паразiтычную сутнасць царскага чыноўнiцтва, высмейваў каставую абмежаванасць шляхты. Сатырычная камедыя “Залёты” прысвечана праблеме парэформеннай вёскi. У 1859 г. Дунiн-Марцiнкевiч пераклаў на беларускую мову “Пана Тадэвуша” А. Мiцкевiча.
Адметная роля В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў тым, што ён быў першым прафесійным беларускім пісьменнікам, які прысвяціў сваю творчасць беларускаму народу,  сапраўдным “дударом беларускім”.

У першай палове XIX стагоддзя ўсе беларускія пісьменнікі былі вымушаныя пісаць на польскай або рускай мовах і толькі ў выключных выпадках, у асноўным, для асветы народа пераходзілі на беларускую мову, карэнную мову роднай зямлі. Першым, хто зрабіў яе асноўнай, сваёй «рабочай» мовай, быў В. Дунін-Марцінкевіч. Ён, як гладыятар, выйшаў на арэну барацьбы за мову свайго народа. Гэта быў сапраўдны подзвіг пісьменніка. Дунін-Марцінкевіч стаў на бок селяніна, узвысіў праз друк яго мову. І тым самым выклікаў агонь на сябе. А рукапіс таксама яшчэ і трэба было выдаць. Колькі разоў ён звяртаўся да выдаўцоў кніг і чуў у адказ: «Почему Вы пишете по-мужицки, господин Марцинкевич?». Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выслухоўваў злыя насмешкі, цярпеў немалыя матэрыяльныя выдаткі, выпускаючы кнігі за свае грошы, але не адступаў ад свайго.

Няхай фантан творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча забурліў не на Бабруйшчыне, але бясспрэчна, што карані яго музы – на нашай зямлі: яе жыватворныя сокі далі натхненне і моц яго паэтычнай дудцы:
О, магіла бацькоў! – любых продкаў сядзіба!
Я вітаю цябе, мая родная скіба!..­
Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,
Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!...

Памёр В. I. Дунiн-Марцiнкевiч 29 снежня 1884 года ў Люцынцы, там i пахаваны. У 1977 г. яго iмем названы Магiлёўскi абласны тэатр драмы i камедыi ў Бабруйску. У 1997 г. каля будынка тэатра ўсталяваны бюст пiсьменнiка.29 лістапада 2008 года ў гонар 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў гарадскім парку культуры і адпачынку адкрыўся помнік В. І. Дуніну-Марцінкевічу. Аўтары помніка – мінскія скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія.

У Бабруйскім касцёле і ў вёсцы Сычкава ёсць мемарыяльныя дошкі.

­
Бобруйский городской исполнительный комитет ­




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.
Ответственные за работу с сайтом: УКИП «Информационное агентство «Бобруйск Медиа»
Техническое обслуживание сайта: Общество с ограниченной ответственностью «Белорусские облачные технологии»