Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)

23 февраля 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

“Чытаем класікаў разам”

“Чытаем класікаў разам”
­22 лютага ў бібліятэцы ім.Пушкіна ў рамках работы Гарадскога інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра прайшла акцыя “Чытаем класікаў разам”, прысвечаная 135-ддзю з дня нараджэння  Я.Купалы і Я.Коласа і Міжнароднаму дню роднай мовы.

Мэта мерапрыемства - папулярызацыя  беларускай мовы сярод розных слаёў грамадства . У цёплай гасціннай  сяброўскай атмасферы кожны з удзельнікаў свята меў магчымасць  з дапамог­ай паэзіі дакрануцца да прыгажосці роднага слова.

У цёплай гасціннай  сяброўскай атмасферы к­ожны з удзельнікаў свята меў магчымасць  з дапамогай паэзіі дакран­уцца да прыгажосці роднага слова. З вуснаў акцёраў тэатра драмы і камедыі ім.В.Дуніна-Марцінкевіча Аллы Грахавай і Аляксандра Ціханава  актуальна і надзённа прагучаў верш-інсцыніроўка Я.Купалы “Маці і сын.”Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Парфяновіч і рэжысёр-пастаноўшчык тэтра драмы і камедыі ім.В.Дуніна-Марцінкевіча Карбоўскі Сяргей Аляксеевіч, прачытаўшы вершы з ітнымнай лірыкі беларускіх класікаў, унеслі рамантычную нотку ў настрой удзельнікаў свята.  Прыемна ўразілі  выразным чытаннем і падрыхтаваннасцю  вершаў вучаніцы СШ №32 г.Бабруйска  пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Пахомавай Таццяны Іванаўны. Не засталіся па-за межамі  мерапрыемтсва і органы кіраўніцтва города. Цудоўнае веданне роднай мовы і выразнае чытанне вершаў Я.Купалы і Я.Коласа прадэманстравалі  кіраўнікі   адзела ідэялагічнай работы,культуры і па справах моладзі Першамайскага  раёна  Таццяна Міхайлаўна Гарбачова, землеўпарадкавальнай службы  Бабруйскага гарвыканкама Сысой Вячаслаў Віктаравіч, “Студ TV”  Аляксандр Русаковіч. Завершылася мерапрыемства словамі вядучай з пажаданнем  часцей выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці,ганарыцца гісторыяй і культурай  роднага краю,як  гэта рабілі “неўміручыя” Колас і Купала.

­







­
Бобруйский городской исполнительный комитет
­




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.
Ответственные за работу с сайтом: УКИП «Информационное агентство «Бобруйск Медиа»
Техническое обслуживание сайта: Общество с ограниченной ответственностью «Белорусские облачные технологии»