Для дэлегацый Брэсцкай і Магілёўскай абласцей, кіраўнікоў рэспубліканскіх музеяў – удзельнікаў калегіі Міністэрства культуры - Бабруйскі краязнаўчы музей падрыхтаваў урачыстую сустрэчу ажыўшымі гістарычнымі персанажамі і батлеечным прадстаўленнем «Сцэнкі з бабруйскага жыцця», што прыемна здзівіла і заінтрыгавала гасцей.
Экскурсія па экспазіцыйных залах была насычана элементамі анімацыі, фатаграфаваннем з бабруйскай шляхтай і ваеннымі Бабруйскай крэпасці, знаёмствам з сям’ёй лепшага бабруйскага краўца Зямы Годкіна, жонка якога Сара якраз гатавала гефілтэ-фіш і згодна была падзяліцца сваімі маленькімі сакрэтамі. У ролі шляхты і ваенных былі задзейнічаны даўнія добрыя партнёры музея – члены клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Газдава» і «Цытадэль» Цэнтра вольнага часу і творчасці г. Бабруйска, іншыя маляўнічыя персанажы – супрацоўнікі музея.
У лекцыйнай зале госці азнаёміліся з музейнымі прэзентацыямі, у зале гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – з выставай-прэзентацыяй дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «Партызанскія рукапісныя часопісы Магілёўскай вобласці». Адзначыліся супрацоўнікі Бабруйскага краязнаўчага музея і ў абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, дзе для ўдзельнікаў калегіі былі падрыхтаваны фотавыстава «Бабруйск – сталiца фестывалеў» і выстава вянкоў і лялек у нацыянальных касцюмах «Вянок як знак фестывалю у падарунок фестывалю». Абедзве выставы прысвечаны міжнароднаму фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы». Маляўнічая музейная пляцоўка з вянкоў дапамагала стварыць жыццярадасны настрой удзельнікам міністэрскай калегіі.
Бобруйский городской исполнительный комитет