У дзіцячай бібліятэцы № 6 імя М. Астроўскага для вучняў 4-х і 5-х класаў ДУА «СШ № 9 г. Бабруйска» адбылася цікавая вандроўка ў гісторыю кнігі «Вялікія стваральнікі пісьменства».
У дзіцячай бібліятэцы № 6 імя М. Астроўскага для вучняў 4-х і 5-х класаў ДУА «СШ № 9 г. Бабруйска» адбылася цікавая вандроўка ў гісторыю кнігі «Вялікія стваральнікі пісьменства». Вучні самі паспрабавалі напісаць пісьмо для сваіх аднакласнікаў пры дапамозе піктаграфіі (малюнкаў). Вельмі цікавым для іх было даведацца аб вынаходніку кнігадрукавання І. Гуттэнбергу, які працаваў над сваім вынаходствам 10 год. Бібліятэкар распавядала вучням аб вялікіх і славутых беларускіх дзеячах: Е. Полацкай, К. Тураўскім, М.Гусоўскім, С.Полацкім, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё пісьменства на Беларусі. Нечаканай і вельмі прыемнай была сустрэча ўдзельнікаў мерапрыемства з беларускім першадрукаром Ф. Скарынам. Ён прапанаваў усім жадаючым уявіць сябе старажытнымі перапішчыкамі кніг і напісаць гусіным пяром сваё імя і прозвішча на паперы. На развітанне Ф. Скарына прапанаваў прачытаць кнігі аб беларускіх першаасветніках.