Незабыўнае мерапрыемства для бацькоў адбылося ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска” у мае 2016 года “У гонар продкаў”.
Задачамі мерапрыемства былі:
- знаёмства дашкольнікаў з гісторыяй, культурай і побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў;
- пашырэнне ведаў дашкольнікаў дрэўніх народных промыслаў Беларусі, аб народных музычных инструметах;
- развіццё творчых здольнасцей і фантазіі дзяцей, зацікаўленасць да вывучэння гісторыі Беларусі, беларускай народнай творчасці;
- садзейнічанне актыўнаму ўдзелу бацькоў у жыцці дашкольнай установы;
- выхаванне пачуцця гонару за Беларусь, за беларускі народ.
Напярэдадні свята ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска” былі запрошаны ўдзельнікі народнага ваенна-гістарычнага клуба “Газдава” і ваенна-гістарычнага клуба рэканструкцыі Айчыннай вайны 1812 года “Цытадэль”, якія акунулі выхаванцаў і бацькоў у гістарычнае мінулае.
Мерапрыемства праходзіла паэтапна.
У пачатку ўсё акунуліся ў “сучасную Беларусь”, дзе ўбачылі танцы, выкананыя супрацоўнікамі дзіцячага садка, песні ў выкананні выхаванцаў старэйшых груп. Разыначкай маленькага канцэрту стала выкананне выхаванцамі старэйшай групы твора “Мацарэла” (аналаг 16-га стагоддзя) на цымбалах з акампанементам Ксеніі Луцкай на флейце, выхаванкі музычнай школы №1 імя Я.Цікоцкага (педагог Раманава А.Г.). Напрыканцы канцэрта выхаванец старэйшай групы Малявін Аляксей распавёў аб праектна-даследчай дзейнасці «Промыслы нашых продкаў», якую праводзіў напряцягу навучальнага года.
Затым бацькі ўбачылі ручное ткацтва, ганчарства, роспіс па дрэве, выкананыя выхаванцамі садка. І нават змаглі самі паўдзельнічаць у выканнні вырабаў. На базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска» ужо два гады для выхаванцаў старэйшых груп функцыянуе платны гурток звыш базавага кампанента «Дзіцячае ручное ткацтва». Выхаванцы гуртка і прадстаўлялі свае работы.
Далей усіх чакала сярэднявечча... На рыцарскім турніры дзеці-рыцары паказвалі баі з мячамі, стральбу з лука і ўзяцце крэпасці. У гонар ўзяцця крэпасці быў узняты сцяг і прагрымеў салют.
У самым канцы свята ўвесь калектыў, бацькі, дзеці танцавалі сярэднявечны танец.
Усе атрымалі масу яркіх і станоўчых эмоцый.
У далейшым на базе ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска” будзе працягвацца даследчая дзейнасць па тэме “У гонар продкаў”.