9 красавіка 2016 года ў акцыі «Зробім!» актыўны ўдзел прынялі навучэнцы і педагогі ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска».
Удзельнікі працоўнага дэсанта прыбіралі тэрыторыю ў зялёнай зоне, прылеглай да вадаёма. Дарога, уздоўж якой яны працавалі, вядзе да школы. Таму вучні разумеюць патрэбнасць і важнасць таго, што робяць: іх родны «Фарштадт» стане чысцей, утульней.
Акцыя стала традыцыйнай і праводзіцца ўжо трэці год. Парадавала, што смецця, у параўнанні з мінулым годам, стала менш! З сабранага смецця былі адсартаваны другасныя матэрыяльныя рэсурсы для перадачы на перапрацоўку.
У далейшым удзел у акцыі па валанцёрскім уборкам смецця «Зробім!» плануецца працягнуць. Разам мы зробім планету свабоднай ад смецця і захаваем яе для нашых нашчадкаў!