8 лютага 1921 года нарадзіўся Іван Мележ. Творы яго вядомыя не толькі ў роднай Беларусі, але і ў далекім замежжы. “Палескую хроніку” ставяць у адзін рад з шолахаўскім “Ціхім Донам”, але ж для нас, беларусаў, Мележ – гэта вяршыня.
Цудоўны край беларускага Палесся і яго людзі – галоўныя тэмы ў творчасці пісьменніка. Дзякуючы яго таленту яны і пайшлі ў літаратурную бессмяротнасць…
Ўчора ў інтэрнаце Бабруйскага філіяла БДЭУ студэнты-першакурснікі прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях, прысвечаных Івану Мележу. Кожны з іх адкрыў нешта новае ў вялікіх творах.
Чалавечая дабрыня, спагада, народная мудрасць – ўсё гэта жыве разам з Мележам.