Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова мае самае непасрэднае дачыненне і да нашага горада.
Літаратурнай дзейнасць Міхаіл Ціханавіч пачаў займацца, калі ў 1925-1930 гадах працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара, рэдактарам у бабруйскай акруговай газеце «Камуніст» (цяпер Бабруйскае жыццё). Тут публікаваліся яго артыкулы, нарысы, фельетоны і вершы.
Ён выступіў адным з ініцыятараў стварэння Бабруйскага аддзялення беларускага літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Па ініцыятыве Лынькова быў выпушчаны літаратурны альманах «Уздым», а затым «Камуніст» стаў штомесяц выдаваць літаратурны дадатак пад назвай "Вясна", дзякуючы якому дарогу ў літаратуру атрымалі Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Барыс Мікуліч і іншыя пісьменнікі.
Імем Міхася Лынькова названа адна з вуліц у горадзе Бабруйску.
Таму і прэмія Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта за развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры названая ў яго гонар.
З 2011 года прэмія Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя Міхася Лынькова прысуджаецца дзеячам культуры, мастацтва, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі горада, якія сваёй штодзённай працай і асабістым прыкладам ўносяць значны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы.
Згодна з рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта за значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы ў 2016 годзе спецыяльная прэмія прысуджана:
Бобруйский городской исполнительный комитет

- Стэльмак Вользе Уладзіміраўне – загадчыку аддзелам бібліятэчнага маркетынга Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. М. Горкага;
- Луц Любові Мікалаеўне – дацэнту кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»;
- Лісавай Таццяне Іванаўне – настаўніку беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія №3 г. Бабруйска»;
- Карбоўскаму Сяргею Аляксеевічу– кіраўніку народнага тэатра ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».