Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)

08 февраля 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праходзіць у Бабруйску

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праходзіць у Бабруйску
Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праходзіць сёння ў Бабруйску. Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

У першай палове дня ўдзельнікаў мерапрыемства чакае экскурсія па аб’ектах культуры і гісторыка-культурнай спадчыны горада на Бярэзіне. Яны наведаюць «Бабруйскі краязнаўчы музей», мясцовую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, Палац мастацтваў, дзіцячую школу мастацтваў №1 імя Е.К.Цікоцкага, галерэю дзяржаўнай установы культуры «Бабруйскі мастацкі музей».

Само паседжанне калегіі адбудзецца ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Гасцей сустрэне выстава «Год культуры на Магілёўшчыне». Падчас мерапрыемства з дакладам выступіць старшыня калегіі, Міністр культуры Барыс Святлоў. Таксама тут абмяркуюць актуальныя праблемы тэатральнага жыцця, існавання музеяў, бібліятэк, кінематаграфіі, клубных устаноў, закрануць тэму сучаснага мастацтва, як аднаго з важных фактараў развіцця беларускай культуры. Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць пытанні эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў дзіцячых школах мастацтваў, развіцця творчых саюзаў, магчымасці выканання дзеянняў па забеспячэнні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, заслухаюць прапановы па іх удасканаленні. Далей праграмай калегіі запланавана ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках працы ў Год к­ультуры.
Могилевский областной исполнительный комитет­
­ 




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.
Ответственные за работу с сайтом: УКИП «Информационное агентство «Бобруйск Медиа»
Техническое обслуживание сайта: Общество с ограниченной ответственностью «Белорусские облачные технологии»