«І тчэ, забыўшыся рука, заміж пярсідскага ўзору цвяток Радзімы васілька»... Гэтыя радкі і без музыкі меладычны. На тыдні Беларусь адзначыла 125-годдзе з дня нараджэння іх аўтара, мабыць, самага любімага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Да юбілею класіка беларускай літаратуры ў бібліятэках УК «ЦБС г. Бабруйска» прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
У ЦГБ імя М. Горкага адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Усе мы разам ляцім да зор…», падчас якой члены літаратурнай гасцёўні «Бабруйскі почырк» праслухалі песні на словы М. Багдановіча «Зорка Венера», «Вераніка», «Слуцкія ткачыхі», «Па-над белым пухам вішняў» і «Скандынаўская песня». Прагучалі вершы М. Багдановіча ў выкананні С. Карбоўскага, С. Чарненка і пераклады вершаў «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера» І. Шчагловай.
У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай быў праведзены літаратурны партрэт «Светлая зорка Максіма Багдановіча». Прысутныя на мерапрыемстве вучні 7-х класаў ДУО «Бабруйская школа-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, застаўшыхся без апёкі бацькоў» пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці нашага славутага песняра. Дзеці паслухалі прыгожыя лірычныя вершы Багдановіча і паглядзелі буктрэйлер да кніг Максіма Багдановіча, які падрыхтавалі супрацоўнікі УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. Леніна». У завяршэнні мерапрыемства прайшоў агляд кніг Багдановіча з фонду бібліятэкі.
Для навучэнцаў 9 «А» і 10 «А» класаў у ДУА «СШ № 10 г. Бабруйска» прайшоў літаратурны вечар «Зорка Максіма Багдановіча» у рамках пашыранага паседжання «Таварыства сяброў кніг». Была прадстаўлена прэзентацыя па жыцці і творчасці вялікага беларускага паэта: «Успомнілі, каб не забыцца». Супрацоўнік гарадской бібліятэкі №4 імя Б.М. Мікуліча спынілася на цікавых і раней малавядомых старонках жыцця Максіма Багдановіча. З замілаваннем дзеці слухалі вершы і пераклады яго вершаў Іны Шчагловай. А Вера Дудко прачытала свой верш, прысвечаны М. Багдановічу. Валянціна Вишневер зачытала ўспаміны Адама Багдановіча пра жыццё Максіма ў дзяцінстве. Творчасць паэта - гэта тая зорка, што з кожным годам усё больш і больш разгараецца і станавіцца ўсё ярчэй. І так будзе заўсёды, пакуль нам, беларусам, жыць на зямлі.
У гарадской бібліятэцы №16 адбылася літаратурна-музычная імпрэза «І зорка гарыць, і не вяне вянок». Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі слайд-прэзентацыю «А жыццё на зямлі хуткацечна, толькі слова пявучае вечна», прысвечаную такому кароткаму, але яркаму жыццю паэта. Удзельнікі Народнага тэатра ГУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» прачыталі вядомыя ўсім нам з дзяцінства вершы М. Багдановіча, якія зачароўваюць сваёй напеўнасцю і мілагучнасцю. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены шэдэўры любоўнай лірыкі паэта, рамансы «Вераніка» і «Зорка Вянера» у выкананні супрацоўніцы ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Івановай Е. Хоць і рана згасла полымя жыцця паэта, але зорцы яго паэзіі не згаснуць ніколі.
У дзіцячай бібліятэцы № 5 навучэнцам 7 «Б» класа ДУА «СШ 8 г.
Бабруйска» была прадстаўлена літаратурна - музычная кампазіцыя «Так ярка пражыць – лепшай долі не трэба». З асноўнымі этапамі жыцця і творчасці М. Багдановіча рабят пазнаёміла прэзентацыя «Выдатны сын беларускага народа». Кніжная выстава «Пясняр чыстае красы» і тэматычная віктарына «Я жыў для Беларусі» раскрылі цікавыя факты радаслоўнай класіка. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшлі дзіўныя мелодыі песень, пакладзеных на вершы М. Багдановіча, ў выкананні салісткі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».
Бобруйский городской исполнительный комитет