5 сакавіка наша краіна адзначыла 120 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка, вучонага-мовазнаўцы Кандрата Крапівы.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы № 8 імя Е.Полацкай для вучняў 7-8 классаў ДУА “Бабруйская школа-інтернат для дзяцей сірот і дзяцей, застаўшыхся без апёкі бацькоў” быў праведзены літаратурны партрэт “Сугучны з часам”.
Была прадстаўлена электронная прэзентацыя з аповедам пра асноўныя вехі біяграфіі і творчага жыцця славутага класіка беларускай літаратуры, а таксама анімацыйны фільм, створаны па байцы Крапівы “Дыпламаваны Баран”.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з выставай-постэрам “Галерэя жыцця і творчасці Кандрата Крапівы” і інсталяцыяй “Слова Кандрата жыве”.
У бібліятэцы №16 адбылася літаратурна-тэатралізаваная гадзіна “Творцу беларускай байкі прысвячаецца”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавае апавяданне пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка з выкарыстаннем відэапрэзентацыі і ўрыўкаў з дакументальных фільмаў (у тым ліку з фільма “Памяць священна” аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦГБ імя М.Горкага).
Мерапрымства ўдала дапоўнілі выступленні удзельнікаў Народнага тэатра Палаца мастацтваў г. Бабруйска пад кіраўніцтвам С.А. Карбоўскага. У іх выкананні прагучалі байкі: “Ганарысты парсюк”, “Вараны”, “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, якія не губляюць сваёй папулярнасці на працягу амаль стагоддзя. Прысутныя пазнаёміліся з выставай “Кандрат Крапіва: постаць і творы” (матэрыялы ГБ № 8 імя Еўфрасінні Полацкай).
У бібліятэцы імя А.П.Гайдара на літаратурнай гадзіне “Смехаачышчальная сіла слова” вучні СШ № 2 пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю К.Крапівы, дзейнасцю ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, навуковай дзейнасцю, паглядзелі відэаролікі па творах пісьменніка “Дыпламаваны баран”, “Дзед і баба”.
Увазе школьнікаў прапанавана выстава-прагляд “Камедыёграф — гэта лёс” і тэмытычная паліца “Вялікі і непаўторны талент”.
Фото: Дворец искусств г. Бобруйска