Абмежаваная серыя паштовак па малюнках выхаванцаў дзіцячых дамоў выйшла ў свет. Гэта вынік сацыяльнага праекта «СЭРЦА маленькага беларуса», накіраванага на тое, каб даць дзецям магчымасць выказаць сябе праз мастацтва і атрымаць пэўную ўвагу ад грамадства.

У 2025 годзе каманда брэнда медыцынскай тэхнікі sertsa® наведала 6 дзіцячых дамоў у розных рэгіёнах Беларусі (Сененскі дзіцячы дом, дзіцячы дом г. Бабруйска, Дзівінскі дзіцячы дом, Панемуньскі дзіцячы дом г. Гродна, дзіцячы дом №7 «Сем Я» г. Мінска, дзіцячая вёска «Істокі» Мінскай вобласці). Для дзяцей арганізавалі анімацыйныя святы, поўныя гульняў і смеху, а таксама творчы конкурс малюнкаў. Дзецям прапанавалася намаляваць тое, што асабіста для іх увасабляе дабрыню, сяброўства або іх уласнае светлае «сэрца».

- Мы былі зачараваныя адкрытасцю і талентамі дзяцей. Кожная праца, кожная лінія на паперы — гэта іх мары і погляд на свет. Абраць толькі па адным малюнку з кожнай ўстановы было вельмі цяжкім заданнем, бо ўсе работы атрымаліся неверагодна цікавымі і эмацыйнымі. А канчатковы выбар лепшых прац, якія трапілі на паштоўкі, зрабілі наведвальнікі выставы «Чароўны дзіцячы свет» у Футбольным манежы (Мінск), — распавядае заснавальніца беларускага брэнда sertsa® Вольга Комлік.

Кожная з 6 паштовак — гэта рэпрадукцыя аднаго з абраных дзіцячых твораў. Яны атрымаліся яркімі, шчырымі і поўнымі жыцця. На звароце паштоўкі змешчана кароткая інфармацыя пра сам праект.

Такім чынам, ініцыятыва sertsa® не толькі падарыла дзецям незабыўныя моманты радасці, але і дала магчымасць грамадству «захапіць» частку іх таленту і светлага погляду праз гэтыя паштоўкі, якія можна было атрымаць і адправіць блізкім на адмысловай пляцоўцы ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска.

По материалам БЖ