Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

10 февраля 2021
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Мэр Бабруйска Студнеў: Бабруйск пацвердзіў статус індустрыяльнага цэнтра

Мэр Бабруйска Студнеў: Бабруйск пацвердзіў статус індустрыяльнага цэнтра

Больш самастойнасці і ініцыятывы.

Гэта будзе спрыяць вырашэнню задач у будучую пяцігодку, перакананы старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.

Бабруйск з'яўляецца адным з 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва больш за 80 тысяч, дзе была прыменена паскораная комплексная праграма па развіцці горада на 2019—2020 гады. Стаяла задача за кошт развіцця эканомікі рэгіёна скараціць разрыў у якасці жыцця насельніцтва.

— Распрацаваная ў рамках выканання даручэнняў Прэзідэнта праграма ўключала ў сябе больш чым 300 мерапрыемстваў ва ўсіх сферах жыцця горада, — адзначыў Аляксандр Студнеў. — Бабруйск пацвердзіў статус індустрыяльнага цэнтра, захаваўшы свае пазіцыі ў прамысловай сферы. Нягледзячы на знешнія выклікі і абмежаванні, у нас атрымалася забяспечыць даволі эфектыўнае завяршэнне пяцігодкі і ўпэўнена падысці да новага этапу развіцця. Выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча, зручная лагістыка, развіты транспартна-прамысловы комплекс і прадпрымальніцкі сектар — усё гэта было задзейнічана для вырашэння задач. Быў узяты курс на інавацыі. Выпуск новай прадукцыі павялічыўся ў 1,5 раза. Вялася работа над захаваннем і развіццём пазіцый у знешнім гандлі. Прадпрыемствы горада пастаўлялі прадукцыю ў 70 краін. У цэлым за мінулую пяцігодку колькасць экспартных рынкаў павялічылася больш чым на сотню. Экспарт тавараў і паслуг бабруйскіх прадпрыемстваў перавысіў імпарт у два разы. Узраслі выручка, прыбытак ад рэалізацыі, рэнтабельнасць продажаў. Уласныя даходы бюджэту горада перасягнулі 103 %. У нас атрымалася самае важнае — захаваць працоўныя калектывы і забяспечыць грамадска-палітычную стабільнасць.

Дасягнуты належны ўзровень сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Сярэдняя заработная плата ў параўнанні з 2019-м узрасла ў 1,2 раза і дасягнула ў снежні мінулага года планкі ў 1166 рублёў. Значна палепшылася сацыяльная інфраструктура. Толькі за два апошнія гады Бабруйск увёў у эксплуатацыю шэсць буйных сацыяльных аб'ектаў, 137 тысяч квадратных метраў жылля, 21 гандлёвы аб'ект. Арыентацыя рабілася на комплексны падыход у будаўніцтве. Побач з жыллём адразу ж узводзяцца ўстановы адукацыі, аб'екты сферы паслуг. Так былі пабудаваны школа і дзіцячы садок з басейнам.

Адчувальна абноўлена база медыцынскіх устаноў. Летась завершана рэканструкцыя дзіцячай бальніцы, дзе праходзяць лячэнне дзеці не толькі з Бабруйска, але і з чатырох суседніх раёнаў. Устаноўка новага сучаснага абсталявання, набыццё машын хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку рэанімабіля, дазволілі аператыўна спрацаваць у перыяд складанай эпідсітуацыі.

Яшчэ адным ключавым фактарам развіцця рэгіёна з'яўляецца падтрымка сем'яў з дзецьмі. За пяць гадоў колькасць шматдзетных сем'яў у горадзе ўзрасла ўдвая. Знамянальна, што амаль 80 % наведвальнікаў новага дзіцячага садка, які адкрыўся летась, са шматдзетных сем'яў.

Якія задачы на будучае ставіць гарадское кіраўніцтва?

— Пакуль што не па ўсіх кірунках дасягнуты патрабуемы вынік, — адзначае Аляксандр Студнеў. — Для ліквідацыі дыспрапорцый на дыялогавых пляцоўках былі выпрацаваны сумесныя прапановы па далейшым павышэнні эфектыўнасці работы. Гэтыя пазіцыі знайшлі сваё адлюстраванне ў Праекце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на новую пяцігодку. Перспектывы — гэта кваліфікаваны кадравы склад, камфортныя ўмовы працы і жыцця, развітая інфраструктура, рост інвестыцый і новыя вытворчасці. Практыка рэалізацыі ў горадзе комплекснага плана на 2019—2020 гады пацвярджае мэтазгоднасць і далейшага зацвярджэння праграмных дакументаў на сярэднетэрміновы перыяд. І сёння, беручы пад увагу дыферэнцыяванасць і шматфактарнасць падыходаў да развіцця рэгіёнаў, неабходна павысіць самастойнасць канкрэтнага горада або раёна, у залежнасці ад спецыялізацыі і патэнцыялу. Гэта дазволіць эфектыўна спраўляцца з эканамічнымі рызыкамі, выкарыстоўваючы рэгіянальны інтарэс.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Источник: ЗВЯЗДА­





© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.