Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

28 февраля 2020
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі”

Прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі”

­У фае установы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” пачалася работа выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” сумесна з Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Свой шлях яна пачала ў ДУА Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска”. Першымі наведвальнікамі нашай выставы былі вайскоўцы 147-га зенітнага ракетнага полка.
27 лютага адбылася прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” для навучэнцаў 6-х класаў ДУА “Гімназія №2 г. Бабруйска”.
Прэзентацыю адкрыў настаяцель храма Целительницаг. Бабруйска іераманах Андрэй які благаславіў выставу. А экскурсію па праваславным выявам, правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска” Ракушэва Наталля Іванаўна.
Наталля Іванаўна распавяла дзецям, што адбывалася ў 16-19 стагоддзях, якія былі храмы на тэрыторыі горада і што ў іх захоўвалася. Пра цяжкія становішча Савецкага часу. Вялікім  выпрабаваннем для беларускага народа  - гады  Вялікай Айчыннай вайны і у гэтыя часы ў Бабруйску адкрыліся некалькі храмаў. Гісторыю і развіццё Бабруйскай епархіі, якая прайшла праз шмат гадоў і цяпер захоўвае сваю традыцыю.

Своеасаблівы ўрок маральнасці і духоўнасці атрымалі навучэнцы гімназіі. У завяршэнні экскурсіі Наталля Іванаўна хлопцам і дзяўчатам задала пытанні, і пацікавілась што ім больш за ўсё запомнілася. Калі у дзяцей спыталі ці наведываюць яны храмы, яны адказалі: “Так, разам з бацькамі”.
Гісторыя епархіі складаецца не толькі з дат і імён, яна застаецца ў жыцці храмаў, якія напаўняюць духоўным жыццём наш горад. 
З выставай “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі” вы маеце магчымасць пазнаёміцца на працягу сакавіка.

­

­Метадыст па працы з дзецьмі УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” - Ірына Сакалоўская





© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.