Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

27 февраля 2020
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

«Мову родную беражы, мовай роднай даражы»

«Мову родную беражы, мовай роднай даражы»

25 лютага прайшоў канцэрт «Вітаем песняй цябе, Беларусь» народнага хору ветэранаў працы «Бабруйскія зоры» установы культуры «Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска», прысвечаны Міжнароднаму Дню Роднай Мовы для жыхароў і гасцей горада.
Па традыцыі, штогод, на вуліцы Сацыялістычнай, каля Бабра, народны хор выступае з беларускай праграмай. Надвор'е сённяшняга дня спрыяла для спеваў меладычных, прыгожых беларускіх песен.
Родныя, шчырыя і ласкавыя словы гучалі ў песнях калектыву і словах вядучых. Людзі не маглі прайсці міма і стрымаць пачуццяў якія ўзнікалі ў іх сэрцах.
Прысутныя гледачы дзякавалі артыстаў гучнымі апладысментамі і нават пускаліся ў пляс.
Пасля выступу са словамі падзякі да выступаючых звярнулася былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, падзякаваўшы за падараваныя эмоцыі і цудоўны настрой.
Мова - душа народа, плён працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра будучыню роднай мовы. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, размаўляйце з ветлівай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і на нашай мове захочуць гаварыць іншыя.

­
­Метадыст Яўгенія Мартынава

 

­




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.