Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

20 февраля 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

“Слова роднае – вечнасці след”

“Слова роднае – вечнасці след”
18.02.2017 года ў клубе па месцы жыхарства “Лотас”  ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” (б-р Маладзежны, д 5) з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшла   святочная праграма  “Слова роднае – вечнасці след”. Удзел у свяце прынялі навуэнцы ДУА “ЦТДіМ г. Бабруйска”   школ і   гімназіі №3 Ленінскага раёна г. Бабруйска.

Адкрыла  свята песня “А  родам мы  ўсе з Беларусі” у выкананні вакальнага  аб’яднання “Гармонія (кіраўнік А.Б.Воўк). Цудоўныя беларускія песні падарылі прысутным на свяце  Лісавета Іларыёнава і вакальная студыя  “NEXT”.
Людміла Крылова, арганізатар і вядучая мерапрыемства,  праз фотаілюстрацыі нагадала аб ходзе акцыі «Складаем слоўнік разам» ў час работы летняга лагера. Л.У. Крылова прадэманстравала слоўнікі, якія выдалі па выніках акцыі і па аднаму экзэмпляру ўручыла педагогам-арганізатарам клубаў па месцу жыхарства. Людміла Ўладзіміраўна   прапанавала ўсім  удзельнікам  мерапремства далучыцца да наступнай акцыі «Зрабі сэлфі «Я ­і беларускія словы», прычым ,  межы тэрыторыі акцыі пашыраюцца  па-за Бабруйск.(Фотаздымкі трэба дасылаць на электронны адрас  Цэнтра). Вынікі акцыі будуць падведзены  на наступнай сустрэчы, а самых актыўных удзельнікаў чакаюць узнагароды.  З цікавасцю ўсе прагледзелі фотарэпартаж  з  акцыі сэлфі «Я і беларускі надпіс у Бабруйску», якая таксама праводзілася ў час работы летняга лагера.


А далей ініцыятыву ў свае рукі ўзялі педагог дадатковай адукацыі Мікалай Міхалькоў і яго выхаванцы з клуба  “Патрыет”, вядомыя не толькі ў Бабруйску але і за яго межамі выканаўцы беларускіх танцаў Юлія Літвінава,  Зміцер Мурашка і  майстар  на ўсе рукі і музыка Віктар Гербач, якія на працягу свята праводзілі з  дзецьмі і дарослымі  майстар-класы па традыцыйным беларускім народным танцам. Жадаючых навучыцца танцаваць аказалася зашмат. Яны з задавальненнем і запалам танчылі   танцы, якія дзесяцігоддзямі, калі не стагоддзямі, упрыгожвалі святы нашых продкаў, —“Кракавяк”, “Лявоніху”  , “Ой-ра, ой-ра” і інш. Пакуль адны танчылі, другія, а іх таксама было нямала, прымалі ўдзел у майстар-класах, якія праводзілі  члены Саюза мастакоў Луцыя Рудакоўская, Любоў Гарбар – (выцінанка) і  Наталля  Швядоўская – кіраўнік узорнай студыі «Саломінка».  Радавалі прысутных мілагучнымі і беларускімі песнямі  Лісавета  Іларыёнава (якая, між іншым, з’яляецца і аўтарам слоў некаторых з іх)  і вакальная студыя “NEXT”, а юныя цымбалісты пад кіраўніцтвам С.П. Смаляровай — беларускімі  мелодыямі.  Не было недахопу ў жадаючых прыняць удзел у гульнях  мінулага “Явар”, «Шуляк». Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стаў верш “Мой любы край” у выкананні аўтара Любові Гарбар.


Свята прайшло весела, цікава, запамінальна, як кажуць, на адным дыханні. Дзеці не хацелі расхадзіцца, і нават пасля таго, як  прагучалі апошні акорды свята, працягвалі размаўляць на беларускай мове...

Людміла Уладзіміраўна Крылова, арганізатар святочнага мерапрыемства, адзначыла, што асноўная задача, якую яна ставіла перед сабой і калегамі, якія ёй дапамагалі ў арганізацыйных момантах і правядзенні праграмы, - даць  ўсім прысутным на свяце ўяўленне аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека і далучыць моладзь да вытокаў і першаасновам нашай культуры, да скарбаў народнай культуры, абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.


>- Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову, роднае слова. Народ жыве пакуль жыве яго мова. Я спадзяюся, нават упэўнена, што нашу мову не напаткае лес знікнення. І мне вельмі прыемна, што ўсі прысутныя на свяце — і дзеці, і дарослыя, размаўлялі толькі на роднай мове, і ім гэта вельмі падабалася. Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа,бачыць прыгажосць роднага куточка,слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму, — пракаментавала Людміла Уладзіміраўна.



­
Павел Яскевіч, юнкар аб’яднання “Узлет” ДУА “ЦТДіМ г. Бабруйска”








© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.