Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

05 июля 2016
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

У гонар продкаў

У гонар продкаў
Незабыўнае мерапрыемства для бацькоў адбылося ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска” у мае 2016 года “У гонар продкаў”.




Задачамі мерапрыемства былі:
- знаёмства дашкольнікаў з гісторыяй, культурай і побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў;
- пашырэнне ведаў дашкольнікаў дрэўніх народных промыслаў Беларусі, аб народных музычных инструметах;
- развіццё творчых здольнасцей і фантазіі дзяцей, зацікаўленасць да вывучэння гісторыі Беларусі, беларускай народнай творчасці;
- садзейнічанне актыўнаму ўдзелу бацькоў у жыцці дашкольнай установы;­
- выхаванне пачуцця гонару за Беларусь, за беларускі народ.




Напярэдадні свята ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска” былі запрошаны ўдзельнікі народнага ваенна-гістарычнага клуба “Газдава” і ваенна-гістарычнага клуба рэканструкцыі Айчыннай вайны 1812 года “Цытадэль”, якія акунулі выхаванцаў і бацькоў у гістарычнае мінулае.

 Мерапрыемства праходзіла паэтапна.




У пачатку ўсё акунуліся ў “сучасную Беларусь”, дзе ўбачылі танцы, выкананыя супрацоўнікамі дзіцячага садка, песні ў выкананні выхаванцаў старэйшых груп. Разыначкай маленькага канцэрту стала выкананне выхаванцамі старэйшай групы твора “Мацарэла” (аналаг 16-га стагоддзя) на цымбалах з акампанементам Ксеніі Луцкай на флейце, выхаванкі музычнай школы №1 імя Я.Цікоцкага (педагог Раманава А.Г.).  Напрыканцы канцэрта выхаванец старэйшай групы Малявін Аляксей распавёў аб праектна-даследчай дзейнасці «Промыслы нашых продкаў», якую праводзіў напряцягу  навучальнага года.




Затым бацькі ўбачылі ручное ткацтва, ганчарства, роспіс па дрэве, выкананыя выхаванцамі садка. І нават змаглі самі паўдзельнічаць у выканнні вырабаў. На базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска» ужо два гады для выхаванцаў старэйшых груп функцыянуе платны гурток звыш базавага кампанента «Дзіцячае ручное ткацтва». Выхаванцы гуртка і прадстаўлялі свае работы.

Далей усіх чакала сярэднявечча... На рыцарскім турніры дзеці-рыцары паказвалі баі з мячамі, стральбу з лука і ўзяцце крэпасці. У гонар ўзяцця крэпасці быў узняты сцяг і прагрымеў салют.




У самым канцы свята ўвесь калектыў, бацькі, дзеці танцавалі сярэднявечны танец.

Усе атрымалі масу яркіх і станоўчых эмоцый.

У далейшым на базе ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 49 г. Бабруйска” будзе працягвацца даследчая дзейнасць па тэме “У гонар продкаў”.































­









© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.