Адрес: 213826, Могилевская область, г. Бобруйск, ул. Советская,78.
Тел/факс
(+375 225) 72-05-91
Телефон горячей линии
(+375 225) 76 21 72
Телефоны службы «одно окно»
(+375 225) 71 73 99,
(+375 225) 71 50 84
(+375 225) 76-52-46
E-mail: lenadmpriem@bobrlen.gov.by (для деловой переписки)
Выборы 2024

21 марта 2017
Увеличить шрифт Сбросить настройки шрифта Уменьшить шрифт Версия для печати

Спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарвыканкама імя М. Лынькова ўдастоены чацвёра бабруйчан

Спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарвыканкама імя М. Лынькова ўдастоены чацвёра бабруйчан
­­­­Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова мае самае непасрэднае дачыненне і да нашага горада.

Літаратурнай дзейнасць Міхаіл Ціханавіч пачаў займацца, калі ў 1925-1930 гадах працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара, рэдактарам у бабруйскай акруговай газеце «Камуніст» (цяпер Бабруйскае жыццё). Тут публікаваліся яго артыкулы, нарысы, фельетоны і вершы.
­
Ён выступіў адным з ініцыятараў стварэння Бабруйскага аддзялення беларускага літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Па ініцыятыве Лынькова быў выпушчаны літаратурны альманах «Уздым», а затым «Камуніст» стаў штомесяц выдаваць літаратурны дадатак пад назвай "Вясна", дзякуючы якому дарогу ў літаратуру атрымалі Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Барыс Мікуліч і іншыя пісьменнікі.

Імем Міхася Лынькова названа адна з вуліц у горадзе Бабруйску.

Таму і прэмія Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта за развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры названая ў яго гонар.

З 2011 года прэмія Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя Міхася Лынькова прысуджаецца дзеячам культуры, мастацтва, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі горада, якія сваёй штодзённай працай і асабістым прыкладам ўносяць значны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы.

Згодна з раш­эннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта за  значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы ў 2016 годзе  спецыяльная прэмія прысуджана:
  • ­Стэльмак ­ Вользе Уладзіміраўне – загадчыку аддзелам бібліятэчнага маркетынга Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. М. Горкага;
  • Луц Любові Мікалаеўне – дацэнту кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»;
  • Лісавай Таццяне Іванаўне – настаўніку беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія №3 г. Бабруйска»;
  • Карбоўскаму Сяргею Аляксеевічу– кіраўніку народнага тэатра ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».





­­
­­­
Бобруйский городской исполнительный комитет




© 2009-2024 Администрация Ленинского района г.Бобруйска. Официальный сайт.